Четверг, 25.04.2024, 15:09 | Приветствую Вас Гость | Регистрация | Вход

Каталог статей

Главная » Статьи » Дела Витебские

Строители животноводческого комплекса в агрогородке под Дубровно бросили объект

Нагадаем, што перад будаўнікамі ААТ "Будаўнік” г. Горкі і будаўнічымі ўпраўленнямі № 40 і № 41 Аршанскага будтрэста № 18 пастаўлена канкрэтная задача: да пачатку зімы завяршыць мантаж жалезабетонных канструкцый усіх жывёлагадоўчых памяшканняў па ўсяму перыметру з тым разлікам, каб у зімовы перыяд весці работы па ўцяпленню даху і накрыццю яго шыферам, устанаўліваць вокны, навешваць вароты, па магчымасці праводзіць будаўнічыя работы і мантаж абсталявання ўнутры памяшканняў.


Як выконваецца пастаўленая задача?

У чарговы раз на галоўнай новабудоўлі раёна я пабываў напярэдадні наступлення каляндарнай зімы, 29 лістапада. З убачанага можна зрабіць вывад, што будаўнікі з Горак з пастаўленай задачай спраўляюцца. Цалкам зманціраваны жалезабетонныя канструкцыі ўсіх трох жывёлагадоўчых памяшканняў, закончаны работы па ўзвядзенню малочнага блоку, узведзены будынак санпрапускніка.



А вось на аб’ектах будоўлі (два кароўнікі і радзільнае аддзяленне), які падрадзіліся ўзвесці будаўнікі БУ-40 і БУ-41 Аршанскага будтрэста № 18, у той дзень не было ні душы. Толькі на мантажы жалезабетоннымі плітамі сянажнай траншэі былі задзейнічаны мабільны кран і двое рабочых.

Варта адзначыць, што на дзень майго наведвання будоўлі толькі на адным з трох узводзімых аршанскімі будаўнікамі памяшканняў быў завершаны мантаж жалезабетонных канструкцый. 







- Узніклі вострыя праблемы з фінансаваннем будоўлі. За два апошнія месяцы будаўнікам з Оршы і Горак за выкананы аб’ём работ заказчык (КУСГП "Прыдняпроўскі”) запазычыў 5 мільярдаў рублёў. Па гэтай прычыне ў будаўнікоў з Аршанскага будтрэста № 18 узніклі праблемы з набыццём неабходных будаўнічых матэрыялаў, і яны знялі з будоўлі ўсе брыгады, - так пракаменціраваў сітуацыю дырэктар РКУП "Дубровенскае УКБ” Віктар Аляксандравіч Кавалеўскі.

У той дзень на будоўлі пабывалі старшыня райвыканкама Анатоль Іванавіч Лукашоў, яго намеснік па будаўніцтву і архітэктуры Аляксандр Аляксеевіч Шатраўка, дырэктар КУСГП "Прыдняпроўскі” Валерый Віктаравіч Пыркін і дырэктар ААТ "Будаўнік” г.Горкі Вячаслаў Анатольевіч Стасько. Галоўнае пытанне, якое яны абмяркоўвалі - гэта ліквідацыя запазычанасці па аплаце за выкананы аб’ём будаўнічых работ.

Аляксандр Аляксеевіч Шатраўка адзначыў, што фінансавыя праблемы ў бліжэйшыя дні павінны быць вырашаны. Аб гэтым яму паведамілі адказныя работнікі аблвыканкама.

- На ліквідацыю запазычанасці па аплаце за выкананы аб’ём работ на нашым комплексе будзе выдзелена 5 мільярдаў рублёў. Яшчэ столькі грошай паступіць для закупкі неабходнага абсталявання для малочнага блока і трансфарматарнай падстанцыі, - паведаміў прысутным А.А. Шатраўка.



Праз дзень пасля сустрэчы на будоўлі я патэлефанаваў А.А. Шатраўку і пацікавіўся, як вырашаюцца фінансавыя праблемы на будаўніцтве комплексу.

- На сёння ёсць толькі абяцанні з вышэйстаячых арганізацый, рэальных грошай, якія сёння так патрэбны будаўнікам, няма. Застаецца спадзявацца, што ў бліжэйшы час гэтая праблема будзе ўсё ж вырашана, - адказаў А.А. Шатраўка.

"Вымушаны зняць будаўнічыя брыгады з будоўлі"

14 снежня я патэлефанаваў дырэктару РКУП "Дубровенскае УКБ” Віктару Аляксандравічу Кавалеўскаму і зноў пацікавіўся, як вырашаюцца фінансавыя праблемы на галоўнай будоўлі раёна.

- На жаль, гэтая праблема не вырашана,  - гаворыць В.А. Кавалеўскі. - Учора атрымалі пісьмо ад кіраўнікоў ААТ "Будаўнік” г. Горкі, у якім гаворыцца, што з-за адсутнасці аплаты за выкананы аб’ём работ за 2,5 месяцы вымушаны зняць будаўнічыя брыгады з будоўлі. Аршанскі трэст №18 зняў сваіх будаўнікоў яшчэ ў лістападзе…

Такім чынам з-за фінансавых праблем будаўніцтва жывёлаводчага комплексу ля аграгарадка Ляды прыпыняецца. 


Источник: http://news.tut.by/economics/264317.html
Категория: Дела Витебские | Добавил: Ann (19.12.2011)
Просмотров: 891 | Рейтинг: 0.0/0